Удзельнік Асацыяцыі
Анатоль Хіневіч
“Мастацтва і адбіткі нашых далоняў на палатне — гэта жывая памяць пра тых, хто прайшоў праз краты, і заклік ніколі не здавацца.”
Гісторыя і дзейнасць у Асацыяцыі
Беларускі праграміст, паэт, аўтар-выканаўца песень, былы палітзняволены.
За што быў асуджаны (Прычына пераследу)
Анатоль нарадзіўся ў Барысаве, працаваў праграмістам і актыўна займаўся аўтарскай песняй і паэзіяй. 28 кастрычніка 2020 года быў схоплены за ўдзел у мірным «Маршы справядлівасці» ў Мінску.
24 снежня 2020 года суд Савецкага раёна Мінска асудзіў яго паводле ч. 2 арт. 363 КК («Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў») да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па сфабрыкаваных абвінавачаннях.
Анатоль годна вытрымаў зняволенне, пісаў вершы і падтрымліваў паплечнікаў. Цалкам адбыў увесь тэрмін і выйшаў на волю 15 лютага 2023 года, пасля чаго праз пагрозу новага арышту выехаў з Беларусі.
Грамадская дзейнасць пасля вызвалення
У Вільні Анатоль далучыўся да Асацыяцыі Палітвязняў Беларусі і ўзначаліў напрамак культурных і арт-праектаў салідарнасці. Ён прымаў актыўны удзел у арганізацыі і прасоўванні праекта «Рука дапамогі» (Helping Hand): былыя палітвязні пакідаюць адбіткі сваіх далоняў чырвонай фарбай на карцінных палотнах.
З'яўляецца ўдзельнікам фракцыі «Беларусы дзеяння» 4-га склікання Каардынацыйнай Рады.
⚖️ Афіцыйнае дасье Праваабарончага цэнтру «Вясна»:
Праглядзець поўную гісторыю рэпрэсій і прававы статус можна ў базе вязняў сумлення:
prisoners.spring96.org/be/person/anatol-khinevicz