Youras Zinakovich Удзельнік Асацыяцыі
Міжнародны юрыдычны дарадца, адвакат

Юрась Зянковіч

ЗША / Х'юстан, Тэхас
“Мой прынцып даволі просты: Змаганьне, заснаванае на праве. Праўда, абгрунтаваная фактамі.”
Кантакты і сувязь:

Гісторыя і дзейнасць у Асацыяцыі

Беларускі і амерыканскі юрыст, адвакат, грамадска-палітычны дзеяч, былы палітвязень і міжнародны прававы прадстаўнік Асацыяцыі Палітвязняў Беларусі.

⚖️ За што быў асуджаны (Прычына пераследу)

Юрась Зянковіч — грамадзянін ЗША і Беларусі, у мінулым дэпутат мясцовага савета і актывіст. У красавіку 2021 года быў спецыяльна захоплены спецслужбамі ў Маскве і таемна перавезены ў СІЗА КДБ у Мінск па гучнай справе аб «змове з мэтай захопу ўлады».

У верасні 2022 года асуджаны паводле арт. 357 і арт. 361-1 КК да 11 гадоў узмоцненага рэжыму, пазней паводле арт. 411 КК прысудзілі яшчэ 2 гады строгага турэмнага рэжыму.

Прайшоў праз катаванні, карцэры і галадоўкі. 30 красавіка 2025 года пасля дыпламатычных перамоў па патрабаванні ўрада ЗША быў вызвалены і накіраваны ў Амерыку.

🤝 Грамадская дзейнасць пасля вызвалення

Пасля вызвалення праца Юрася Зянковіча засяроджаная на некалькіх звязаных паміж сабой напрамках: дапамога палітычным зняволеным і людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій; інстытуцыйная дзейнасць у Каардынацыйнай Радзе; міжнародная адвакацыя; прававыя механізмы прыцягнення вінаватых да адказнасці; пытанні беларускай дзяржаўнасці і рэгіянальнай бяспекі.

Асаблівую ўвагу ён надае тэме палітвязняў і іх сем’яў. Паводле яго пазіцыі, вызваленне кожнага чалавека заўсёды мае найвышэйшую гуманітарную каштоўнасць, аднак палітычна гэтага недастаткова, калі сістэма здольная бесперапынна браць новых закладнікаў. Таму прынцыпова важна працаваць не толькі дзеля вызвалення людзей, але і дзеля павелічэння цаны рэпрэсій ды разбурэння самога механізму, які робіць палітычнае закладніцтва эфектыўным інструментам улады.

Асобны кірунак яго дзейнасці — абарона беларускага бізнесу, які ўнутры краіны знаходзіцца пад пастаяннай пагрозай крымінальнага пераследу, канфіскацый і ціску на супрацоўнікаў і сваякоў. Юрась Зянковіч падкрэслівае, што нельга аўтаматычна дзяліць людзей на «чыстых» і «звязаных з рэжымам» толькі паводле таго, што яны працягвалі працаваць у Беларусі: прынцыпова важна адрозніваць свядомы саўдзел ад прымусу і шукаць шляхі аб’яднання ўсіх, хто пацярпеў ад гэтай сістэмы.

⚖️ Афіцыйнае дасье Праваабарончага цэнтру «Вясна»:
Праглядзець поўную гісторыю рэпрэсій і прававы статус можна ў базе вязняў сумлення: prisoners.spring96.org/be/person/jury-zjankovicz

Падтрымайце нашых палітвязняў

Кожны ўнёсак і кожны набыты знак салідарнасці дапамагае нашым паплечнікам аднавіць жыццё пасля турэмнага зняволення.