Сузаснавальнік і каардынатар у Вільні
НАША КАМАНДА
Каманда Асацыяцыі Палітвязняў Беларусі — былыя палітвязні, праваабаронцы і валанцёры, якія аб'ядналіся для салідарнай падтрымкі рэпрэсаваных.
Кіраўнік культурных і арт-ініцыятыў, паэт і бард
Анатоль Хіневіч
Вільня, Літва
Праграміст, паэт і бард, былы палітвязень. Куратар арт-праекта салідарнасці «Рука дапамогі».
Міжнародны юрыдычны дарадца, адвакат
Юрась Зянковіч
ЗША / Х'юстан, Тэхас
Беларуска-амерыканскі адвакат і былы палітвязень. Ініцыятар судовых пазоваў у ЗША супраць вінаватых у катаваннях у Беларусі.
Сузаснавальніца Асацыяцыі, куратарка ёга-тэрапіі і груп узаемадапамогі
Іна Шырокая
Варшава, Польшча (раней Беласток)
Былая палітзняволеная, сузаснавальніца Асацыяцыі. Вядзе ёга-тэрапію, цялесна-арыентаваныя соматычныя практыкі і групы ўзаемадапамогі «роўны — роўнаму» для адаптацыі палітвязняў да свабоды.
Прадпрымальнік, заснавальнік прасторы рэабілітацыі «Мроя»
Сяргей Гунь
Падляшша, Польшча
Прадпрымальнік і былы палітвязень. Стваральнік эка-хутара «Мроя» на мяжы з Беларуссю для бясплатнай рэабілітацыі палітзняволеных.
Далучайцеся да нашай ініцыятывы
Калі вы былы палітвязень або хочаце дапамагчы як валанцёр ці партнёр — напішыце нам.