
Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі
Зроблена палітвязнямі для палітвязняў
Аб АСАЦЫЯЦЫІ
Асацыяцыя Палітычных Зняволеных Беларусі была створаная ў 2024 годзе былымі палітвязнямі, якія вымушана мігравалі ў розныя краіны свету. Наша мэта — аб’яднанне намаганняў для падтрымкі ўсіх пацярпелых ад рэпрэсій, садзейнічанне іх сацыяльнай, прававой і псіхалагічнай адаптацыі, а таксама захаванне памяці пра барацьбу за волю.
🏥 Узаемадзеянне
Узаемадзеянне па прынцыпе роўны роўнаму, верыфікацыя сукамернікаў, пошук кантактаў і сродкаў дапамогі.
⚖️ Адвакацыя інтарэсаў
Агучванне патрэбаў палітвязняў на ўсіх дасяжных узроўнях грамадства і медыяпрасторы.
🛠️ Праект «Вуда а не рыба»
Змена рамкі палітвязня з ахвяры на чалавека, якому ў першую чаргу патрэбна рэсацыялізацыя праз аднаўленне прафесійнай дзейнасці.
💛 Салідарнасць і памяць
Акцыі салідарнасці і захаванне ўвагі грамадства да рэпрэсій у Беларусі.
НАША КАМАНДА
Былыя палітвязні і каардынатары Асацыяцыі, аб'яднаныя дзеля салідарнасці і ўзаемадапамогі.
Анатоль Хіневіч
Юрась Зянковіч
ПАДЗЕІ І ФОТА
Нашы апошнія сустрэчы, марафоны салідарнасці і міжнародныя акцыі.
Акцыя «Рука дапамогі»
Нашы сталыя праекты салідарнасці, выставы і ініцыятывы падтрымкі па ўсёй Еўропе.
Рука дапамогi: Галоўную ролю ў гэтым відэа выконвае палітвязень, музыкант і паэт Анатоль Хіневіч.
Палотны з адбіткамі далоняў волі
Акцыя «Рука дапамогі» стартавала 18 мая 2025 года ў Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі на Катэдральнай плошчы ў Вільні і працягваецца па сённяшні дзень.
З таго моманту карціны на палатне з адбіткамі далоняў былых палітвязняў прынялі ўдзел у некалькіх міжнародных выставах, а некалькі праз аўкцыён трапілі ў прыватныя калекцыі. Усе грошы, атрыманыя ад продажу карцін, накіроўваюцца на падтрымку палітвязняў і іх сем’яў.
Калі вы хочаце атрымаць адбітак далоні на палатне канкрэтнага былога палітвязня, напішыце нам, і мы арганізуем гэта для вас. Калі вы хочаце падтрымаць аўтара гэтага відэасюжэта, былога палітвязня Анатоля Хіневіча, пазначце пры замове «Далонь Хіневіча».
КАРЦІНА “РУКА ДАПАМОГІ”
Палотны салідарнасці, створаныя былымі палітвязнямі. 100% сродкаў ідуць на наўпроставую дапамогу.
КАРЦІНА “РУКА ДАПАМОГІ”
Грошы ад продажу будуць поўнасцю накіраваны на падтрымку палітвязняў
Былыя палітвязні пакідаюць адбіткі сваіх далоняў на палатне і дзякуюць за падтрымку. Усе сродкі ад продажу карцін будуць накіраваныя на падтрымку палітвязняў.
Наша пастаянная рубрыка
Беларус Беларусу Беларус
Давайце падтрымаем палітвязняў разам

Да Дня Мовы 2026
Гэты верш быў напісаны ў 1910 годзе. Яго аўтар, Алесь Гарун, быў актыўным дзеячам беларускага нацыянальнага руху і ўдзельнікам рэвалюцыйных падзей пачатку ХХ ст. У 1907 годзе ён быў арыштаваны, асуджаны і адпраўлены адбываць пакаранне ў Сібір.
На жаль, актуальнасць верша за гэтыя 115 гадоў толькі ўзрасла. Але змяніць існуючую рэальнасць нам па сілах. Варта памятаць, што родная мова — гэта не проста мова, якую ты пачуў першай у дзяцінстве. Гэта мова сотняў пакаленняў твайго роду, адбітак культуры тваіх суайчыннікаў, тваёй зямлі.

Лісты Палітвязням
Як былыя палітвязні мы ведаем, як важна атрымаць ліст з волі. Кожны месяц мы дасылаем больш за 1000 лістоў і паштовак салідарнасці палітвязням у калоніі і турмы.
Далучайцеся да нашай ініцыятывы! Падтрымайце нас і напішыце словы падтрымкі тым, хто цяпер за кратамі за свабоду Беларусі.

Кліп Лявона Вольскага з удзелам палітвязняў
Легендарны гурт VOLSKI выклаў у ютуб кліп на песню «Чакай мяне» з новага альбома «Лісты палітвязням».
У запісе і здымках прынялі ўдзел больш за 30 былых палітзняволеных, якія цяпер вымушана знаходзяцца за мяжой, але працягваюць верыць і змагацца за волю.
Збор не на “рыбу” а на “вуду”
Сябры вітаю! Мы каманда былых палітвязняў, просім вас падтрымаць унікальны праект, які вельмі важны для нас і нашых паплечнікаў. На сабраныя грошы мы закупім прылады для рамонту, будоўлі і клінінгу. І дамо магчымасць зарабіць нашым хлопцам і дзяўчатам, якія трапляюць у вымушаную міграцыю і знаходзяцца ў чаканні атрымання ўцякацтва.
Валанцёры Асацыяцыі, па выніках збору, размесцяць справаздачу аб расходаванні сродкаў на нашым сайце, а таксама будуць дапамагаць былым палітвязням знаходзіць падпрацоўкі і забяспечваць сябе сваёй працай.
Мы просім дапамагчы не «рыбай» а «вудай»
Кожнаму, хто падтрымае праект, мы вышлем персанальную падзяку ад Асацыяцыі Палітвязняў Беларусі!

СУВЯЗЬ З НАМІ
Калі вы хочаце стаць членам Асацыяцыі, маеце патрэбу ў дапамозе або хочаце дапамагчы, а таксама калі ў вас ёсць ідэі і сумесныя праекты — напішыце нам.






















