4 верасня Асацыяцыя палітвязняў Беларусі правяла важную сустрэчу з прадстаўнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай.
Мы прадставілі свае ключавыя праекты, накіраваныя на падтрымку палітвязняў як унутры Беларусі, так і за яе межамі. У ходзе абмеркавання асаблівая ўвага была нададзена важнасці каардынацыі намаганняў для больш эфектыўнай дапамогі палітвязням і іх сем'ям.

Прадстаўнікі Офіса адзначылі ўнікальны падыход нашай Асацыяцыі, заснаваны на асабістым вопыце тых, хто сам прайшоў праз рэпрэсіі. Гэта дае нам глыбокае разуменне патрэб тых, каму мы аказваем падтрымку. Мы таксама абмеркавалі важнасць прынцыпу "роўны роўнаму", які дапамагае выбудоўваць даверныя і адкрытыя адносіны з тымі, хто пацярпеў ад рэпрэсій.
Офіс выказаў падтрымку нашай ініцыятыве па супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі, якія працуюць у сферы абароны правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі. Яны прапанавалі садзейнічанне ва ўсталяванні кантактаў з міжнароднымі партнёрамі і дапамогу ў пытаннях камунікацыі, што дазволіць нам пашырыць магчымасці для аказання дапамогі палітвязням.
Мы працягваем умацоўваць сетку падтрымкі і дзякуем камандзе Офіса Святланы Ціханоўскай за прызнанне і падтрымку нашых ініцыятыў!